Выхаванка СДЮШАР «Даламіт» Аліна Лабацэвіч узнялася на п'едэстал прэстыжнага турніру, заваяваўшы бронзавы медаль у Першынстве Еўропы па каратэ сярод юніёраў у вагавой катэгорыі да 59 кг!
Турнір прайшоў 8-9 лютага 2026 у г. Лімасол (Кіпр) з удзелам больш за 1100 спартсменаў з 46 краін Еўропы!
Ад усёй душы віншуем Аліну і асабістых трэнераў: Чамрукова Аляксандра, Шурупава Аляксея і яе першага трэнера!
Гэтая бронза - агульная перамога спартсменкі, трэнераў і ўсіх, хто падтрымліваў Аліну на гэтым шляху!