Прафсаюзнае жыццё
Другое агульнакаманднае месца на адкрытым першынстве Гомельскай вобласці па каратэ.
20.10.2025 59

Другое агульнакаманднае месца на адкрытым першынстве Гомельскай вобласці па каратэ.

17–18 кастрычніка ў Гомелі на базе лёгкаатлетычнага манежа ўстановы "Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы" прайшло адкрытае першынство Гомельскай вобласці па каратэ.

Турнір сабраў больш за 650 спартсменаў з Беларусі і Расіі, стаўшы яркай падзеяй спартыўнага сезона.

Каманда СДЮШАР ААТ "Даламіт" паказала выдатныя вынікі і заняла ДРУГАЕ агульнакаманднае месца! 
  • Золата - 8 медалёў 
  • Срэбра - 4 медалі 
  • Бронза - 12 медалёў
Віншуем спартоўцаў з заслужанай перамогай і жадаем новых спартовых дасягненняў!

Возврат к списку