У мінулыя выходныя калектыў ААТ «Даламіт» адправіўся ў самае сэрца зімовай казкі - Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Праграма выдалася насычанай і душэўнай!
Павольна прагуляліся па ўтульным Браславе і палюбаваліся жамчужынай горада - велічным касцёлам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Наведалі Сафары-парк Мекяны.
Пасля прагулкі па марозцы - сытны абед з дэгустацыяй закусак - што можа быць лепш?
Такія паездкі - гэта не проста адпачынак, а сапраўдная перазагрузка. Яны дораць выдатны настрой і аб'ядноўваюць.