Адзіны дзень адчыненых дзвярэй
25.03.2024 28

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

23 сакавіка 2024 года прадстаўнікі ААТ "Даламіт" наведалі УА "Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі", УА "Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж", у якіх прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у рамках агульнарэспубліканскай акцыі "Я выбіраю прафесію". Дні адчыненых дзвярэй дазваляюць шырэй дапамагчы патэнцыйным абітурыентам і навучэнцам вызначыцца з будучай прафесіяй, атрымаць кансультацыі па пытаннях арганізацыі ўступнай кампаніі.

Перад абітурыентамі і навучэнцамі выступілі намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Цярэнцьеў Андрэй Леанідавіч, спецыяліст па кадрах Сіленка Ганна Ігараўна. У ходзе сустрэчы яны распавялі аб прадпрыемстве ААТ "Даламіт", яго прадукцыі, паказалі прэзентацыйны відэаролік, выклалі магчымасці працаўладкавання і кар'ернага росту, адзначылі, што сыравінныя запасы прадпрыемства разлічаны на многія дзесяцігоддзі стабільнай і прыбытковай працы. Абітурыенты і навучэнцы даведаліся аб прафесіях, якія запатрабаваны на прадпрыемстве, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, асаблівасцях паступлення і парадку ўдзелу ў конкурсе, атрымалі маляўнічыя буклеты нашага прадпрыемства.

Падобныя сустрэчы вельмі важныя, так як яны дазваляюць забяспечыць абітурыентаў інфармацыяй аб прапановах патэнцыйнага працадаўцы як з пункту гледжання зместу работы, так і з пункту гледжання яе ўмоў, а таксама наўпрост даведацца пра асаблівасці іх будучай прафесіі і даюць ім упэўненасць у вырашэнні праблемы будучага працаўладкавання і самарэалізацыі.

Возврат к списку